ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА
Прадмет: літаратурнае чытанне
Клас: 2
Настаўнік: Таццяна Анатольеўна Федасеева
Тэма: З.Бядуля .Гаспадарка
Дата правядзення: 08.02.2021 г.
Тып урока: традыцыйны (камбінаваны)
Мэта: фарміраванне ўмення выразна чытаць твор З. Бядулі “Гаспадарка”
Задачы:
- пашыраць веды вучняў аб значэнні працы, аб народных рамёствах;
- фарміраваць уменне працаваць з творам, вызначаць рытм верша, ілюстраваць твор;
- садзейнічаць развіццю вуснай мовы вучняў, уяўлення, памяці;
- выхоўваць працавітасць, добрасумленныя адносіны да выканання абавязкаў.
Абсталяванне: малюнкі жывёл,загадкі аб жывёлах, ілюстрацыі на тэму “народныя рамёствы Беларусі”, мультымедыйны дадатак фотаздымак або малюнак лапцей і тапчана, маскі-шапачкі жывёл.
Ход урока
І. Арганізацыйна-матывацыйны этап
-Усіх званок паклікаў у клас
Урок чытання будзе ў нас.
( Зварот да дзяцей)
Да суседа павярніся
І яму ты ўсміхніся.
А цяпер за парту сядзь,
Час занятак пачынаць.
(прывітанне з гасцямі, пажаданне поспехаў на ўроку).Усміхніцеся гасцям, усміхніцеся мне. З добрым настроем пачнём наш занятак
ІІ. Падрыхтоўка вучняў да працы на асноўным этапе
1) Уступная гутарка
Практыкаванне “Аднаві прыказку”
На дошцы прыказкі, але на жаль адно слова згубілася, прачытайце прыказкі і пастарайцеся аднавіць прыказку, уставіць патрэбнае слова.
ХТО ….. , ТОЙ НЕ СУМУЕ.
МАЛАЯ ПЧАЛА, ДЫ І ТАЯ ….. (працуе).
- А навошта чалавеку патрэбна праца?
- А дзецям патрэбна працаваць? Якая ваша галоўная праца?
2)Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела “Урокі працавітасці”
а)Уступная гутарка
Прачытайце назву новага раздзела. Як вы разумееце сэнс назвы раздзела “Урокі працавітасці”? Пра якія ўрокі пойдзе гаворка? Абгрунтуйце свой адказ. (У гэтым раздзеле змешчаны творы, якія вучаць чытачоў любіць працу, прыносіць сваёй стваральнай дзейнасцю карысць людзям, з павагай адносіцца да працавітых людзей
б)Работа з малюнкам
Разгледзьце малюнак адкажыце на наступныя пытанні:
1. Якую пару года адлюстраваў мастак на сваім малюнку? Абгрунтуйце сваю думку.(Акрамя вясновых заняткаў дзяцей, варта звярнуць увагу на іх лёгкае адзенне, а таксама на знікненне снегу і з’яўленне травы.)
2. З якой мэтай хлопчыкі прымацоўваюць да ствалоў дрэў шпакоўні і саджаюць дрэўцы? Як гэтыя ўчынкі іх характарызуюць?
3. Чаму мастак не намаляваў побач з дзецьмі дарослых людзей? (Каб паказаць самастойнасць дзяцей у прыняцці такога рашэння.)
в)Знаёмства са зместам рубрык:
Мы пазнаёмімся….
Мы будзем вучыцца….
Мы навучымся…
ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
А) Уступная гутарка
- Дзеці, сёння на ўроку мы будзем чытаць цікавы казачны твор. Называецца ён “Гаспадарка.”
- Скажыце калі ласка, хто з вас ведае, што абазначае гэта слова. Гэта слова мае рознае значэнне:
- гэта і жывёла, якую трымаюць дома,
- і хатнія справы: уборка, прыгатаванне ежы,
- …….
Б) Гульня
- Каб даведацца пра каго будзе ісці гаворка, якія героі да нас прыйдуць у госці, я прапаную вампагуляць у гульню “Хованкі”
Умова гульні:
Па апісанні або па загадцы, вам патрэбна назвацьжывёлу (Настаўнік дапамагае,патрэбныя малюнкі вывешвае надошцы або на прэзентацыі)
1. Сапраўдны сябар чалавека, вартаўнік дома - гэта…
2. Барадаты, рагаты і патрэбны ў хатняй справе….
3. Гэты лясны жыхар спіць да вясны, яму не страшны ніякі мароз, вельмі любіць мёд……
4. Хітрая, рыжая плутоўка…
5. Мяккія лапкі, на лапках царапкі…
6. Маленькі Пік у норцы знік…
7. Лясны лекар…
8. Сядзіць у куточку і тчэ сарочку.
В) Знаёмства з пісьменнікам
Змітрок Бядуля
|
Самуіл Яфімавіч Плаўнік
|
ІV. Першасны аналіз
(Настаўнік чытае твор “чытанне- спяванне”)
- Ці спадабаўся вам верш? Падзяліцеся сваімі ўраджаннямі ад прачытанага верша Змітрака Бядулі.
- На што ён падобны?
- Што незвычайнага і казачнага вы ў ім заўважылі?
(героі-звяры выконваюць справы такія як чалавек)
А) Арганізацыя слоўнікавай работы з незразумелымі словамі твора
- У гэтым вершы вы пачулі шмат незразумелых слоў, увага на экран, мы паспрабуем растлумачыць іх сэнс (дзеці чытаюць тлумачэнне сэнса слова, разглядаюць малюнкі, настаўнік каменціруе і ўдакладняе адказы)
Дэманстрацыя на слайдах лапцяў . Адпаведнымі рухамі можна паказаць, што значыць длубаць дрэва і мацаваць скуратом.
V. Другаснае чытанне тэксту
А)Маўленчая размінка
- Практыкаванне “Каша кіпіць”
- Чыстагаворка “ Прытупіў пілу Піліп
Пілаваў паленне з ліп”
- “Рыфмаванка”
- Я-я-я-…усё рабіць умею я
- Ю-ю-ю-…кветкі на акне палью
- У-у-у-..у пакоі прыбяру
- Е-е-е-..гэта праца для мяне
- (Аб чым склалі рыфмаванкі?Як вы думаеце – чаму?)
Б)Самастойнае чытанне верша вучнямі :
- (жужжанне)
- па два радкі.
- Якім настроем прасякнуты твор? Абгрунтуйце. (Стваральная праца ва ўсе часы прыносіла чалавеку задавальненне і добры настрой.)
В) Фізкультхвілінка
Нашы галоўныя героі прапануюць вам адпачыць і разам патанцаваць.
VІ. Аналіз твора і другасны сінтэз
Адказы на пытанні 1-4 (с.39)
А) Пытанні настаўніка ў спалучэнні з выбарачным чытаннем
- Што робіць мядзведзь?Зачытайце.
- Чым займаецца лісічка?Зачытайце
- Зачытайце, што робіць сабачка?Зачытайце
- Звярніце ўвагу на малюнак і зачытайце словы, якія адпавядаюць малюнку.
- Якую работу выконвае казёл?Зачытайце.
- Дзеці, а ці ўсе героі заняты гаспадаркай? А можа хто адпачывае?
- Што робіць мышанятка?
-Ці любіць сваіх герояў Змітрок Бядуля? Чаму вы так думаеце?
- На якую тэму напісаны гэты верш?
- Разгледзьце малюнак. Зачытайце адпаведныя радкі з тэксту да малюнкаў, змешчаных на с.38-39 вучэбнага дапаможніка.
- Якую асноўную думку хацеў выказаць паэт у гэтым вершы?
VІІ. Этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзеяння
А) Арганізацыя работы класа па выпрацоўцы выразнасці чытання.
Прачытайце мне яшчэ раз верш, захоўваючы адпаведную інтанацыю сказаў і захаванне паўз на месцах знакаў прыпынку.
Праца над выразным чытанне верша
(Гульня “Адшукай рыфму”)
Б)Самастойная праца (работа ў групах)
Практыкаванне “Дапоўні сказы”
Гузікі прышываюць… венікам.
Падлогу мятуць… іголкай.
Цвікі забіваюць… лыжкай.
Кашу ядуць… малатком
VІІІ. Абагульнення і сістэматызацыі ведаў
А) Вызначэнне галоўнай думкі твора (кожны ў гурце мае свае абавязкі)
- Ці дапамагаеце вы дома сваім бацькам?
Б) Інсцэніроўка
ІХ. Работа з рубрыкамі “Давайце абмяркуем тэму разам”і “Звярніце ўвагу”
- Якія з пералічаных у вершы “Гаспадарка” заняткаў можна аднесці да народных рамёстваў беларусаў?
(На дошцы прымацоўваюцца малюнкі, якія адносяцца да народных рамёстваў: ткацтва, ганчарства, кавальства, дрэваапрацоўка, саломапляценне, вышыўка. Вучням прапануецца назваць віды рамёстваў і іх пэўныя прыкметы)
Дадатковая інфармацыя:
Рамяство – гэта прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-небудзь тавараў ручным спосабам. А якія беларускія рамёствы вы ведаеце? Дзеці пералічваюць рамёствы.
А цяпер давайце абагульнім, якія віды рамёстваў існуюць у Беларусі:
Ганчарства – выраб глінянай пасуды;
Ткацтва – выраб тканіны на спецыяльным станку;
Саломапляценне – стварэнне вырабаў з саломы;
Дрэвапрацоўка – выпрацоўка вырабаў з дрэва;
Вышыўка – стварэнне прыгожых узораў на тканіне.
Х. Падвядзенне вынікаў
- Чаму прыемна быць працавітым?
- Каму гаворым “Дзякуй” і за што?
- З якімі народнымі рамёствамі беларусаў вы пазнаёміліся? Якія з іх узгаданы ў вершы Змітрака Бядулі “Гаспадарка”?
ХІ. Дамашняе заданне
Падрыхтаваць выразнае чытанне верша “Гаспадарка” З. Бядулі.
Дадатковае заданне: праілюстраваць верш, падпісаць радкамі з верша.
ХІІ. Рэфлексія
Ці спадабаўся вам урок? Што найбольш спадабалася? Чаму? Што не атрымалася? Чаму? Што было цяжкага?
Ткацтва
Ткацкі станок дрэўніх людзей
Ткацкі станок для ільну
Ганчарства
Дрэваапрацоўка
Саломапляценне
Вышыўка
Самааналіз урока літаратурнага чытання ў 2 класе
Паважаныя калегі!
Вашай увазе быў прапанаваны ўрок літаратурнага чытання ў 2 класе па тэме “Змітрок Бядуля. Гаспадарка”. У класе навучаюцца 12 вучняў: 8 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў . Вучні класа, у большасці, гіперактыўны, па гэтаму актывізацыі навучання садзейнічаў рознапланавы матэрыял урока, змена відаў дзейнасці і форм работы.
Дадзены ўрок з’яўляецца першым ў раздзеле “Урокі працавітасці” у суадносінах з вучэбнай праграмай “Літаратурнае чытанне”. Выбар тэмы для гэтага ўрока невыпадковы. Па – майму меркаванню, урокі – знаёмства з вершам-казкай - асабліва цікавыя дзецям, яны абуджаюць у дзяцей пачуццё прыгажосці слова і простая мова для чытання. Такія творы вучаць разважаць і суперажываць і, канешне, навучаюць тэхніцы выразнага, усвядомленага чытання. Праводзячы такія ўрокі, я імкнулася прабудзіць цікавасць не толькі для творчасці, але і да дзеючых асоб верша. Галоўная задача такіх урокаў – навучыць школьнікаў знаходзіць, чаму вучыць дадзены верш, выхоўваць эмацыянальную ўспрымальнасць. Фарміраваць чытацкія ўменні вызначаць дзейных асоб у вершы,рысы іх характару на аснове ўчынкаў , выказваць свае адносіны да ўчынкаў герояўверша, вызначаць тэму і асноўную думку твора. Такія вершы дапамагаюць усвядоміць высокія ўяўленні аб жыцці – жыцці маральным, разумовым, грамадзянскім.
Мэта:Пазнаёміць вучняў з задачамі новага раздзела: чаму навучацца, якія ўменні будуць развіваць. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора.
Фарміраваць чытацкія ўменні называць дзейных асоб верша, вызначаць рысы іх характару на аснове ўчынкаў. Вызначыць тэму і асноўную думку верша. Выказваць свае адносіны да герояў твора. Адзначыць працавітасць, карысць справы і добразычлівыя адносіны паміж усімі жывёламі беларускай хаткі; Аўтарскае адлюстраванне традыцыйных заняткаў беларусаў і народных рамёстваў на прыкладзе дзейнасці персанажаў.
Па тыпу: традыцыйны (камбінаваны)
У аснову канструкцыі дадзенага ўрока пакладзены элементы сучасных тэхналогій. Для дасягнення пастаўленых мэт, я выкарыстоўвала асобасна – арыентаваны падыход да работы з вучнямі, які з’яўляецца важнейшым стымулюючым фактарам вучэбнай дзейнасці. Сістэмнасць у рабоце, мяркуючы канечны вынік, насычанасць матэрыяла, выкарыстанне розных форм работы: чытанне верша настаўнікам, выбарачнае чытанне, інсцэніраванне, работа па пытаннях, разглядванне ілюстрацый, дазваляе гаварыць, што ўрок нясе павучальны і выхоўваючы характар.
Арганізацыйная структура ўрока, эмацыянальны настрой вучняў, захаванне здароўезберагаючых тэхналогій, інсцэніраванне вызвалі ў вучняў цікавасць да ўрока з першых хвілін.
Складаючы і плануючы дадзены ўрок. я аперыравала методыкай правядзення ўрока: даступнасць выкладаемай інфармацыі, актуалізацыя апорных ведаў, арганізацыя самастойнай работы і індывідуальны падыход да вучняў.
Я лічу, што ўрок спадабаўся вучням, мэты дасягнуты.
разгарнуць » / « згарнуць