Варыянт 1
А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі).
1) Сонца_ умытае ў росах_ нізка павісла над садам.
2) Нарэшце заўважаю над хвойкай_ прысыпаныя зямлёю_ каптуркі зялёнак.
3) І я_ захоплены_ стаю, абдожджаны кругам.
4) Крыху здзіўлены і астуджаны нечаканым выпадкам гэтага ціхага чалавека_ старшына не знайшоў што сказаць далей.
5) Восеньскія дзянькі стаяць_ на дзіва ясныя і цёплыя.
А2. Адзначце сказы з адасобленымі недапасаванымі азначэннямі.
1) Светлага воласу, з абветраным тварам і рэдкімі вяснушкамі на пераноссі, ён здаваўся ціхманым і не вельмі рухавым.
2) Узнімаючы кош вінаграду, напоўнены цераз край.
3) Ва ўпор высвечаны сонцам, блішчыць шырокі адхон насыпу
4) Вёскаю, пасярод вуліцы, ішоў чалавек, у лапцях, шарачковых портах.
5) Высокі, у палавіну чалавека, дубовы пень ясна вылучаўся сярод дзеравяк.
А3. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца.
1) Луг зялёным аксамітам вянкамі кветак апавіты разлёгся ў роскашы-красе.
2) Бярэзнік беластволы пад зарой звініць умыты чыстаю расой.
3) Абмытая дажджом зямля дыміцца.
4) Ельнік неўзабаве разбегся і ўся залітая сонцам бліснула паляна.
5) На ростані шляхоў-дарог абвеяных паходным пылам народ навекі нам збярог крыніцу мудрасці і сілы.
А4. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
1) Цётка Марына хапае вёдры і, таўхануўшы нагой дзверы, выходзіць у сенцы.
2) У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок.
3) Ужо ноччу падняўся моцны вецер, гонячы па полі сухое лісце, і атрасаючы ў садах грушы і яблыкі.
4) Вецер спіць, не прымяўшы калосся, у жыце.
5) Дадому мы ішлі ўсе разам, яшчэ і яшчэ раз, прыгадваючы кожную драбніцу, кожную дэталь вечара.
А5. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры адасабленні прыдаткаў.
1) Прыйшлі маладыя хлопцы сябры Міколы.
2) І мядзведзь, даўні ўладар пушчы, таксама прабівае сабе сцежку.
3) Яны ўдваіх сынок і маці з двара ідуць у бок ракі.
4) Сярод лясоў наднёманскіх жыла малая Верачка дачушка лесніка.
5) Праменні, стрэлы залатыя, макушы лесу прабіваюць.
А6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба адасобіць.
1) Мы беларусы страцілі ў апошняй вайне кожнага чацвёртага.
2) Матрона Апанасаўна ці проста Моцечка дастае з прыгожага куфра саматканыя ручнікі.
3) Ёсць такі кіт нарвал або адзінарог: шэсць метраў даўжыні і тона вагі.
4) Малодшы сын Іван вярнуўся з арміі, набыўшы прафесію трактарыста.
5) Дзед як адмысловы рыбак заўсёды вяртаўся з ракі з рыбаю.
А7. Адзначце сказы, у якіх ёсць трэба адасобіць выдзеленыя словы.
1) Цэлы дзень ён прасядзеў на беразе возера, але апрача некалькіх плотак нічога не злавіў.
2) Максім асабліва акуратна павесіў на цвік кужэльны ручнік.
3) Але ж вядома, што Беларусь за выключэннем крайніх паўднёвых мясцін не ведала мангола-татарскага нашэсця.
4) Усю працу каля дома і ў хляве вяла пераважна маці.
5) Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага хвоя-старадрэвіна.
А8. Адзначце сказы, у якіх адасабляецца акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем.
1) Гуляючы розуму не прыдбаеш.
2) Апрануўшыся Алеся выбегла на вуліцу.
3) Не возьмеш не палажыўшы.
4) Мікалай дапіў чай не спяшаючыся.
5) Тут раслі нахіліўшыся некалькі бярозак.
А9. Адзначце сказы, у якіх адасабляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам (знакі прыпынку не пастаўлены).
1) Маўчыць зямля набракшы сокам.
2) Не хачу не прывык склаўшы рукі сядзець.
3) Галлё спусціўшы над парканам расла тут грушка з тонкім станам.
4) Выветрыўшы неба ходзяць халады.
5) Пайшоў хлопец нос павесіўшы.
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску (коскі).
1) Маўклівай сцяной стаяла залацістае жыта_ схіліўшы спелыя каласы.
2) Сонца падымалася вышэй_ рупліва аглядаючы зямлю _ і рассыпаючы над ёй святло.
3) Нягледзячы на трывожны час_ ранак жыў сваім звычайным жыццём.
4) Бяроза зламалася, але_ затрымаўшыся на суседніх дрэвах_ не ўпала.
5) Возьме наш хлопец жалеза кавалак_ ды_кінуўшы ў горан_ нагрэе ўдала.
А11.Адзначце сказы, у якіх адасобленая акалічнасць выражана назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на:
1) Люда на хаду, (не/ня) гледзячы на Юрку, падала руку.
2) (Не/ня) гледзячы на стому, салдаты весела засмяяліся.
3) Ногі чалавека, (не/н) гледзячы на цёплы восеньскі дзень, былі ўкрыты махнатым пледам.
4) На лузе, (не/ня) гледзячы на ранні час, весела звінелі косы.
5) Жанчына па голасе пазнала гэтага чалавека, (не/ня) гледзячы яму ў твар.
А12. Колькі косак павінна быць у сказе?
Аўтобус не спяшаючыся прадзіраўся праз восеньскую непагадзь аб’язджаючы вялікія лужыны на дарозе.
1) адна; 2) дзве; 3) тры; 4) чатыры; 5) пяць .
А13. Адзначце сказы, якія трэба дапоўніць знакамі прыпынку.
1) Абодвух іх Лабановіч ведаў як землякоў.
2) Дзеці слухаюць яго вушы развесіўшы.
3) У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна або чорны дзяцел.
4) Хто вам пакажа апроч нас верны шлях дамоў?
5) У хаце было асабліва светла.
Частка В
В1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі адасобленымі членамі сказа і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе: А1Б2В3Г4.
А. На пляцы ідзе гандаль – тлумны, 1. Дапаўненне.
шматгалосы, з тысячай розных 2. Адзіночнае недапасаванае
пахаў. азначэнне з удакладняльным
Б. На нейкі момант вулей – дзядзькава значэннем.
кухня – прыціхае. 3. Акалічнасць месца з удаклад-
В. Вечарам апранаецца лістапад у доўгі, няльным значэннем.
да пят, кажух. 4. Развіты прыдатак.
Г. Наш клас здае іспыты па ўсіх прадметах, 5. Дапасаванае і недапасаванае
за выключэннем малявання, фізкультуры азначэнне.
і спеваў.
Тэкст для заданняў В2 – В6
(1) У ціхім, засаджаным белымі і жоўтымі акацыямі завулку, што размясціўся на ўскраіне пасёлка, непадалёку ад мора, за невысокім парканам стаіць хата з прасторнай верандай. (2) Нярэдка надвячоркам, калі цішыня і паўзмрок запаўняюць ўвесь пасёлак, з веранды даносіцца дзівосная песня скрыпкі. (3) Мяккія, прыемныя гукі плывуць па завулку і доўга гойдаюцца між акацыямі.
(4) Учора ўвечары на верандзе вялікай утульнай ва ўласным крэсле моўчкі сядзеў Міканор Іванавіч - сталы чалавек карэнны жыхар пасёлка. (5) На стале перад ім, як заўсёды, ляжала скрыпка. (6) Міканор Іванавіч – музыкант. (7) Ён шмат дзе пабываў і шмат пабачыў на сваім вяку.
В2. Вызначце стыль тэксту.
В3. Запішыце нумар сказа з адасобленым дапасаваным азначэннем, выражаным дзеепрыметнікавым зваротам.
В4. Вызначце, колькі косак трэба паставіць у сказе пад нумарам 4.
В5. Перабудуйце сказ пад нумарам 3, ужываючы адасобленую акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным зваротам. Сказ запішыце.
В6. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленых слоў у сказе пад нумарам 7. Адказ запішыце.
Тэставая работа па тэме
“Сказы з адасобленымі членамі: будова, значэнне, ужыванне ”
Варыянт 2
Частка А
А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.
1) Пад гарой вялікі камень_ сівы ад моху, мокры знізу.
2) У канцы бачыўся_ заліты сонцам_ лужок.
3) Аблітыя жывым трапяткім сонечным святлом_ ствалы залаціліся…
4) Маўчала неба_ агромністае, таямнічае.
5) Падобныя да сонца_ рамонкі, белая і чырвоная канюшына па-ранейшаму клікалі да сябе басавітых чмялёў, працавітых пчол, бесклапотных матылькоў.
А2. Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі.
1) Вожык, узброены ігліцай, зубоў змяіных не баіцца.
2) Сярэдняга росту, з блакітнымі вачыма, яна выглядала сёння асабліва прывабліва.
3) Неба, усеянае яркімі зоркамі, добра асвятляла ўсё наваколле.
4) Быў у замку дзед Даніла, родам дзесь з-пад Мазыра.
5) Мутная цяжкая вада білася аб бераг.
А3.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
1) Яна [гаспадыня] заўсёды хадзіла, насупіўшыся.
2) Ноч зусім пачарнела, утапіўшы ў восеньскай глухамані ўсё наваколле.
3) Развеяць гэтую пакутлівую невядомасць можна, канечне, толькі, паехаўшы туды самому.
4) Камень на сваім шляху сустрэўшы, збочыў і ў лугі пабег ручай.
5) Украдкаю прабіраецца месяц у акно і, загледзеўшыся, пранікае халодным дапытлівым зрокам да думак тваіх, да слоў сукрытых.
А4. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні не адасабляюцца.
1) Луг зялёным аксамітам вянкамі кветак апавіты разлёгся ў роскашы-красе.
2) Бярэзнік беластволы пад зарой звініць умыты чыстаю расой.
3) Абмытая дажджом зямля дыміцца.
4) Ельнік неўзабаве разбегся і ўся залітая сонцам бліснула паляна.
5) На ростані шляхоў-дарог абвеяных паходным пылам народ навекі нам збярог крыніцу мудрасці і сілы.
А5. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі пры адасабленні прыдаткаў.
1) Прыйшлі маладыя хлопцы, сябры Міколы.
2) І мядзведзь даўні ўладар пушчы таксама прабівае сабе сцежку.
3) Яны ўдваіх сынок і маці з двара ідуць у бок ракі.
4) Сярод лясоў наднёманскіх жыла малая Верачка, дачушка лесніка.
5) Праменні стрэлы залатыя макушы лесу прабіваюць.
А6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба адасобіць.
1) Уладзімір Мулявін выхадзец з Расіі здзейсніў для беларускай культуры тое, што Уладзімір Караткевіч – для беларускай літаратуры.
2) Ці ж яму гарэзе ўсядзець на месцы?
3) Міхась з Антосем як старыя займалі месцы канцавыя.
4) Дзед як адмысловы рыбак заўсёды вяртаўся з ракі з рыбаю.
5) Яе малодшая дачка Ірка была выдатніцай.
А7. Адзначце сказы, у якіх трэба адасобіць выдзеленыя словы.
1) Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.
2) Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.
3) Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.
4) Усю працу каля дома вяла пераважна маці.
5) Апрача шуму машын мне нічога не чуваць.
А8. Адзначце сказы, у якіх адасабляецца акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем.
1) Гуляючы розуму не прыдбаеш.
2) Коля прыбраўшы са стала выскачыў на вуліцу.
3) Тут раслі нахіліўшыся некалькі бярозак.
4) Мікалай не спяшаючыся дапіў чай.
5) Не возьмеш не палажыўшы.
А9. Адзначце сказы, у якіх адасабляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам (знакі прыпынку не пастаўлены).
1) Рана ўстаўшы многае можаш паспець.
2) Падарожнікі прайшоўшы доўгі шлях стомы не адчувалі.
3) Дзяўчынка стаміўшыся прысела на канапу.
4) Гімн Беларусі і гімны іншых краін слухаюць стоячы.
5) Пятрусь зацікавіўся біялогіяй наведаўшы батанічны сад.
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску (коскі).
1) Вось-вось павінен быў прачнуцца першы жаваранак і_ атрасаючы кропелькі з шэрага пер’я_ узняцца над полем.
2) На лясных прагалах стаялі маладыя бярозкі_ выпускаючы пахучыя лісточкі_ і прыдаючы лесу асаблівую чароўнасць.
3) Вольга_ нягледзячы на ранні час_ адправілася ў дарогу.
4) Вучні_ пачуўшы званок_ пайшлі ў клас.
5) Я вярнуўся ў пакой_ і _ не запальваючы свечкі сеў на ложак.
А11.Адзначце сказы, у якіх адасобленая акалічнасць выражана назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на:
1) Вучань адказваў, (не/ня) гледзячы на настаўніка.
2) (Не/ня) гледзячы на дажджлівае надвор’е, мы пайшлі на экскурсію.
3) Лес жыў актыўным жыццём, (не/ня) гледзячы на блізкую восень.
4) Мікалай пазнаў сястру адразу, нават (не/ня) гледзячы на яе.
5) (Не/ня) гледзячы на забарону, ён гэта зрабіў.
А12. Колькі косак павінна быць у сказе?
Струменіўся Нёман праносячы па чыстым жолабе веснавыя воды і падразаючы высокі свой бераг.
1) адна; 2) дзве; 3) тры; 4) чатыры; 5) пяць .
А13. Адзначце сказы, якія трэба дапоўніць знакамі прыпынку.
1) Мая старэйшая сястра акрамя аэробікі захапляецца бальнымі танцамі.
2) Хлопец не любіў сядзець склаўшы рукі.
3) Нельга чытаць лежачы.
4) Раскінуўшы крылы чайка планіруе ў паветры.
5) У сакавіку асабліва ў першыя яго дні было вельмі цёпла.
Частка В
В1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі адасобленымі членамі сказа і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе: А1Б2В3Г4.
А. Узяўшыся за рукі, дзяўчаты ішлі 1. Развіты прыдатак.
па дарожцы паўз раку. 2. Адзіночны прыдатак.
Б. Алесь, немалады ўжо чалавек, 3.Дапаўненне.
ніякавеў перад Лілінай вабнасцю. 4. Адасобленая акалічнасць.
В. А ён, Анатоль, успомніў бабулю 5. Адзіночнае азначэнне.
Валянціну, карункі яе вязання.
Г. Надыходзілі новыя часы, і яны,
новыя, дарылі яму надзею.
Тэкст для заданняў В2 – В6
(1) Янка прачнуўся ў той не самы ранні час, калі ўжо ў вокны ярка свяціла сонца. (2) Злёгку паснедаўшы, ён выйшаў з хаты. (3) Надвор’е было ціхае, лагоднае , у небе плылі невялікія кудзелістыя воблачкі, бесклапотна шчабечучы, адна перад адной праносіліся хуткакрылыя ластаўкі. (4) Па баках ганка цвіў пышны бэз і ўсяму двару дарыў такі водар, што аж кружылася галава. (5) Бела-ружовым вэлюмам чаравала вішня. (6) З самай раніцы яе густое усыпанае пялёсткамі галлё поўніла і ўпрыгожвала пчалінай музыкай.
В2. Вызначце стыль тэксту.
В3. Запішыце нумар сказа з адасобленай акалічнасцю, выражанай дзеепрыслоўным зваротам.
В4. Вызначце, колькі косак трэба паставіць у сказепад нумарам 6.
В5. Перабудуйце сказ пад нумарам 4, ужываючы адасобленую акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным зваротам. Сказ запішыце.
В6. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленых слоў у сказе пад нумарам 3. Адказ запішыце.
раскрыть » / « свернуть